Польская чыгунка пусціць у Беларусь новыя цягнікі. Квіткі патаннеюць


PKP збіраецца інвеставаць PLN 523 млн (больш за $ 130 млн), каб прыцягнуць кліентаў, якія карыстаюцца «Ryanair» ды іншымі лоўкостамі.

Паводле планаў ураду, колькасць пасажыраў у міжнародных цягніках у 2020 годзе мусіць падвоіцца. Праз лоўкосты Польская чыгунка страціла шмат кліентаў. Сёлета «PKP Intercity» плануе абслужыць 510 тысяч пасажыраў.

Новыя цягнікі з таннейшымі квіткамі пусцяць з Варшавы ў Менск, Берлін, Прагу, Браціславу, Кіеў, Маскву ды Вільню.

Сярод іншых маршрутаў: з Гдыні ў Калінінград і Берлін, са Шчэціна і Гожув-Велькапольскага ў Берлін, з Вроцлава ў Прагу, з Кракава ў Львоў.

ДР belsat.eu паводле fly4free.pl

Стужка навінаў