Супрацоўнікі МНС выцягнулі ката, які зашчаміўся ў батарэі. Здымкі выратаванай жывёлы


Выратаваны кот

4 студзеня менскія ратавальнікі, атрымаўшы выклік, выехалі на дапамогу кату.

Лапа жывёлы зашчамілася ў батарэі, выбрацца самастойна кот не мог. Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў дапамаглі вызваліцца жывёліне, якая ў выніку не пацярпела, адзначае прэс-служба ведамства.

МНС нагадвае: падобныя выпадкі не ўваходзяць у кампетэнцыю ратавальнікаў і кожны падобны званок разглядаецца індывідуальна. Аднак, «сыходзячы з меркаванняў гуманізму і пры наяўнасці магчымасці (калі ў гэты момант не патрэбная дапамога людзям)», ратавальнікі адгукаюцца на такія выпадкі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары