Польская газета «Rzeczpospolita» апублікавала інтэрвʼю са спікерам верхняй палаты польскага парламенту Станіславам Карчэўскім. У размове з выданнем прадстаўнік Сенату пракаментаваў сітуацыю вакол «Белсату» ды распавёў пра сваю Прэзідэнт узгадаў гэты тэлеканал і выказаў сваё крытычнае стаўленне адносна яго. Я адказаў [Станіслаў Карчэўскі. – belsat.eu], што канал добра глядзіцца і павінен працягваць вяшчанне.
Нядаўна зʼявілася інфармацыя пра скарачэнне фінансавання «Белсату». Ёсць план далучэння тэлеканалу да «TVP Polonia».
– «Белсат» мусіць працягваць трансляцыю. Гэта адзіны цалкам беларускамоўны тэлеканал. Планы міністра Вашчыкоўскага [міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. – belsat.eu] – гэта імаверна добрыя планы, калі казаць пра будучыню, і хутчэй за ўсё будуць ісці ў тым кірунку. Але гэта павінна адбывацца паступова.
Кіраўніцтва «Белсату» сцвярджае, што скарачэнне фінансавання прывядзе да ліквідацыі тэлеканалу.
– Я супраць ліквідацыі «Белсату», але змены патрэбныя. Гэта не мае нічога супольнага з пацяпленнем стасункаў з Беларуссю і гандлем з уладамі гэтай краіны. Я размаўляў з вялікай колькасцю палякаў ды беларускай апазіцыяй, і ўсе неаднаразова закраналі тэму гэтага тэлеканалу.
18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.
Кажуць, што ўзамен за пацяпленне з Менскам Варшава адмаўляецца ад падтрымання беларускай апазіцыі. Ці гэта магчыма?
– Абсалютна не магчыма. У нашай палітыцы не было і не будзе гандлявання за кошт медыяў, беларускай апазіцыі і польскай меншасці ў Беларусі. Гэта нашая пазіцыя.
Што прапанаваў Лукашэнка адносна Саюзу палякаў Беларусі?
– Прапанаваў абʼяднаць два саюзы. Я сказаў, што гэта не магчыма праз гістарычныя і персанальныя перашкоды. Я таксама адзначыў, што ёсць шэраг грамадскіх арганізацыяў, якія абʼядноўваюць палякаў у Беларусі. Лукашэнка гэта пачуў. Спадзяюся, што кожная такая спроба паразмаўляць наблізіць нас да вырашэння гэтай праблемы.
ЮВ, belsat.eu