Беларусь развіталася з Паўлам Шараметам


У Менску развіталіся з адным з самых вядомых журналістаў у Беларусі, Украіне і Расеі Паўлам Шараметам, якога забілі ў Кіеве 20-га ліпеня.

Каля тысячы чалавек сабраліся ў чарзе перад царквою Усіх Святых, каб развітацца з выбітным беларускім журналістам. Шмат хто прынёс бел-чырвона-белыя букеты ды кветкі ў колерах украінскага сцяга.

Відэа: Натоўп пачаў спяваць «Магутны Божа» пры вынясенні цела Паўла Шарамета з царквы

Побач з царквою відавочцы заўважылі кіраўніцтва менскай міліцыі ды некалькі аўтазакаў. Таксама на тэрыторыі царквы знаходзіўся Ігар Бузоўскі – намеснік кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Ілля Яшын адзначыў, што Павел Шарамет быў зацятым аптымістам, нягледзячы на тое, што меў дастаткова цяжкае жыццё.

«Павел у апошнія гады рабіў уражанне шчаслівага чалавека: ён перабраўся ў Кіеў, у яго зʼявілася магчымасць займацца ўлюбёнаю справаю, ён там працаваў, у яго зʼявілася сямʼя, і ён сапраўды быў шчаслівы, пачаў займацца спортам, бегаў кросы раніцаю, яму падабалася жыць, ён хацеў жыць і займацца сваёй справаю. Тое, што ягоны жыццёвы шлях гэтак па-скоцку, злавесна абарвалі, – у гэта немагчыма паверыць. Настолькі гэта несправядліва», – адзначыў расейскі апазіцыянер.

Ён згадаў, што яго з Паўлам Шараметам пазнаёміў Барыс Нямцоў. «Барыс адыграў істотную ролю, каб выцягнуць Паўла з беларускай турмы. Нямцоў тады працаваў ва ўрадзе, пайшоў да Ельцына і пераканаў Барыса Мікалаевіча пазваніць Лукашэнку і дамагчыся таго, каб Шарамета адпусцілі. Яго выпусцілі, ён прыехаў у Расею і з таго часу вельмі пасябраваў з Нямцовым. Той факт, што за паўтара года мы згубілі іх дваіх, проста не ўкладаецца ў галаве, – гэта вялізная трагедыя», – адзначыў Ілля Яшын.

На ягонае меркаванне, ключавой версіяй у забойстве Паўла Шарамета мае быць удзел расейскіх спецслужбаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”257711″ img_size=”large”][vc_single_image image=”257707″ img_size=”large”][vc_single_image image=”257715″ img_size=”large”][vc_column_text]Прадстаўніца «Белсату» Святлана Калінкіна заўважыла: «Сумны, чорны дзень… Ніколі нельга было падумаць, што гэтак сустрэнемся з Паўлам у Менску і такім будзе ягоны шлях дадому. Несправядліва… Такога не павінна было быць, але, напэўна, ёсць людзі, якія жывуць такім яскравым, хуткім, насычаным жыццём, што лёс ім адмервае няшмат гадоў. За часы незалежнасці не было ў журналістыцы нашай краіны больш яскравай зоркі, чымся Павел. Таму гэта вялікая страта».[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_single_image image=”257703″ img_size=”large”][vc_single_image image=”257699″ img_size=”large”][vc_single_image image=”257719″ img_size=”large”][vc_column_text]На просьбу сям’і Паўла Шарамета журналістаў не пускалі ў царкву.

Труну з целам загінулага журналіста даставілі ў Менск самалётам і паставілі ў бажніцы Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.[/vc_column_text][vc_single_image image=”257723″ img_size=”large”][vc_single_image image=”257695″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля паніхіды журналіста пахавалі на Паўночных могілках у Менску, побач з бацькам.

Учора развітанне з Паўлам Шараметам адбылося ў Кіеве ва «Украінскім доме».

Беларуская асацыяцыя журналістаў распачала збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета. Збор сродкаў адбываўся ў чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Менск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

МЛ, МЯ, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў