Цела Паўла Шарамета прывезлі ў Менск


Развітацца з забітым журналістам можна сёння а 21:00 у царкве Усіх Святых.

Таксама ўсе жадаючыя могуць прыйсці на паніхіду 23 ліпеня а 11:00 (царква Усіх Святых, вуліца Каліноўскага, 121). Пахаваюць Паўла Шарамета побач з бацькам на Паўночных могілках а 14:30.

22 ліпеня з Шараметам развіталіся ў Кіеве. На грамадскую паніхіду прыйшлі сотні людзей, у тым ліку ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Спачуванні родным і блізкім забітага ў Кіеве журналіста выказалі прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік Грузіі Георгій Маргвелашвілі, кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні, міністр замежных справаў Эстоніі Марына Кальюранд, МЗС Літвы, амбасада Украіны ў Беларусі, амбасада ЗША ў Беларусі, прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі, байцы палка «Азоў», беларускія праўладныя і незалежная журналісцкія супольнасці, ды шэраг украінскіх СМІ. Беларускае кіраўніцтва ўстрымліваецца ад рэакцыі на забойства вядомага журналіста.

Фота: Reuters, Valentyn Ogirenko, Кіеў

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў