Раён Каракасу ўвёў сваю ўласную валюту


Паведамленне у «Twitter» аб увядзенні новай валюты

У камуне на захадзе венесуэльскай сталіцы з’явілася свая валюта – паналь.

Такім чынам мясцовыя жыхары вырашылі змагацца з высокай інфляцыяй.

Уласнай валютай абзавялася камуна Кацін, паведамляе «РБК».

У паведамленні, апублікаваным у «Twitter» раёну, адзначаецца, што на такі крок мясцовыя ўлады пайшлі ў сувязі з сусветнай фінансавай блакадай, якая доўгі час цягнецца ў адносінах да Венесуэлы.

Альтэрнатыўную грашовую адзінку вырашылі ўвесці, каб «выканаць указанні памерлага прэзідэнта Уга Чавэса», падкрэслілі мясцовыя ўлады.

Менавіта выява былога прэзідэнта нанесеная на новыя купюры, з дапамогай якіх ужо можна плаціць за рыс, вырашчаны ў ваколіцах камуны.

Мясцовы банк адзначае, што адзін паналь раўняецца 3 тыс. балівараў (афіцыйная валюта Венесуэлы). Паводле афіцыйнага курсу, долар ЗША складае каля 10 тыс. балівараў.

Некалькі гадоў таму венесуэльскі ўрад дазволіў асобным раёнам краіны ўводзіць свае валюты для ўнутраных разлікаў. Як меркаваў Уга Чавэс, гэта мела павысіць узровень жыцця ў муніцыпалітэтах і садзейнічаць развіццю бартару. З 2012 году мясцовыя грашовыя знакі з’явіліся ў 12 раёнах Венесуэлы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «РБК»

Стужка навінаў