Яўген Красулін: У стасунках з Венесуэлай Беларусь – філантроп


«У нас ёсць тое, што патрэбна вам, вы маеце, тое, што хочам мы». Такую думку даносіў сёння кіраўнік краіны да віцэ-прэзідэнта Венесуэлы Рыкарда Менэндэса. Палітыкі сустрэліся ў Менску.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў паглыбіць двухбаковыя дачыненні паміж краіны ды асабіста наведаць латынаамерыканскую краіну налета.

Пра неўміручую любоў Лукашэнкі да Венесуэлы ў эфіры «Белсату» разважае Яўген Красулін, эксперт у нееўрапейскіх цывілізацыях.

Што мае Венесуэла? Вялікую вонкавую пазыку, якая паставіла краіну на ўскраек дэфолту. Як тут можа дапамагчы Беларусь – сказаць цяжка. Можа быць, у некаторым сэнсе, толькі маральна, – кажа госць праграмы.

«У стасунках з Венесуэлай Беларусь можа займацца толькі філантропіяй – расплочвацца ім няма чым, – дадае Красулін. – Усё, што мы ім вышлем, будзе гуманітарнай дапамогай. Прыбытку ад гэтага мы не атрымаем».

Поўную размову Таццяны Рэут з Яўгенам Красуліным глядзіце ў «Гарачым каментары»