Раство – з маразамі да –32


У гэтыя выходныя трэба цёпла апранацца альбо перачакаць холад удома.

6 студзеня сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць. Па паўднёва-ўсходняй частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, магчымая слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёд. Уначы да – 24.

Метэаролагі ўжо не першы раз за апошні час абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі.

У ноч з 7-га на 8-га студзеня па ўсёй Беларусі будзе -25 – -27 градусаў. Па паўночным захадзе Беларусі пры праясненнях прагназуюць да – 32.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў