Менчукі vs цыклон Аксэль. Хто мацнейшы?


Моцны снегапад, маразы і вецер мабілізавалі менчукоў на барацьбу з белай стыхіяй. Фотакарэспандэнт «Белсату» прыглядзеўся да барацьбы жыхароў сталіцы з цыклонам Аксэль.


Раніцай аўтамабілістам было не так проста знайсці свае машыны. Знайсці і адкапаць!


Менчукі ўзяліся за шуфлі. Кругавая абарона.


Прыпаркаваў машыну ля дарогі – атрымай ледзяны «бардзюр».


Для сабак снегапад – гэта радасць. Калі толькі ўзровень снегу не вышэй за сабаку.


Аматары лыжаў урэшце маюць аказію дастаць з балконаў і падвалаў свой рыштунак.


А для дзяцей – нагода пакатацца на санках…


…зляпіць снегавіка


…і дапамагчы тату і маме з адкопваннем машыны!


У няроўнай барацьбе цыклон Аксэль здабыў трафей – пальчатку!


Хоць большая частка снегу выпала ўночы, цыклон не адступае – удзень моцны халодны вецер.


Менчукі выйгралі першую бітву, але гэта толькі пачатак. Гэтай ноччу чакаюцца маразы нват да -25 градусаў. Апранайцеся цёпла!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў