Рада бяспекі ААН збірае экстраную нараду, каб асудзіць ядравыя іспыты КНДР


Дзеянні Пхеньяну парушаюць санкцыі ААН, якія забараняюць ядравыя іспыты.

9 верасня Рада бяспекі ААН правядзе экстранае паседжанні ў сувязі з ядравымі іспытамі ў Паўночнай Карэі. Пра гэта паведамляе выданне «Kyodo» са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Чакаецца, што Савет бяспекі рэзка асудзіць дзеянні Пхеньяну, што ідуць насуперак санкцыям ААН, якія забараняюць ядравыя іспыты. Раней з асуджэннем выбуху выступілі шмат якія краіны свету, у тым ліку ЗША, Паўднёвая Карэя ды Кітай. Крыніца з МЗС Расеі распавяла, што ў ведамстве лічаць іспыты «сумным фактам» ды асуджаюць іх.

Выданне праграмы «Свет»

Пра ядравыя іспыты ў Паўночнай Карэі стала вядома ў ноч на 9 верасня. Магнітуда выбуху склала 5,3. Пхеньян афіцыйна пацвердзіў факт выбуху і заявіў, што валодае тэхналогіямі для размяшчэння ядравых боегаловак на балістычных ракетах.

Ядравыя іспыты сталі пятымі ў гісторыі КНДР.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza.io

Стужка навінаў