Пяць паліцыянтаў загінулі падчас страляніны на акцыі ў Даласе


Адзін з падазраваных
Адзін з падазраваных

Да страляніны дайшло падчас мітынгу ў цэнтры гораду, на які сабраліся некалькі сотняў чалавек. Людзі прыйшлі выказаць пратэст супраць нядаўніх выпадкаў жорсткасці белых паліцэйскіх, якія застрэлілі двух афра-амерыканцаў у штаце Луізіяна і Мінэсота.

Амерыканская паліцыя акрэслівае нападнікаў «снайперамі». Падчас дэманстрацыі, па меншай меры, чатыры такіх снайперы падстралілі 11 супрацоўнікаў спецыяльных паліцэйскіх падраздзяленняў спецназу. Спачатку з’явілася інфармацыя пра смерць трох, пазней яшчэ двух паліцыянтаў.

Па падазрэнні ў злачынстве затрыманыя ўжо тры чалавекі. Цяпер вядуцца перамовы з чацвёртым, які сцвярджае, што ўвесь цэнтр Даласа замініраваны.

ДР belsat.eu паводле CNS, Reuters, CNN

Стужка навінаў