Прадпрымальнікі правялі акцыю ля Дому ўраду

photo

Дазволу на правядзенне акцыі 14 сакавіка ўлады Менску не далі. Прадпрымальнікаў заклікалі ў гэты ж дзень выйсці да Міністэрства па падатках і зборах, каб пратэставаць супраць Указу N 222.

12:35 Акцыя скончылася.

12:33

«Чакаем крокаў з боку ўладаў, яны адназначна будуць. І пасля прымаем рашэнне наконт далейшых дзеянняў. Думаю, у інтарэсах чыноўнікаў зрабіць усё, каб прадпрымальнікаў не было трэба ісці з заяваў да Лукашэнкі», – заявіў Анатоль Шумчанка.

Падзякаваў усім, людзі яшчэ некалькі разоў пракрычалі: «Працу!»

Лідар «Перспектывы» зноў падаць заяўку на правядзенне Маршу прадпрымальнікаў – каб правесці санкцыянаваную акцыю, на якую на думку сённяшняга пратэсту, можа прыйсці больш людзей.

Прадпрымальнікі вырашылі звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі, калі праверкі гандлёвых кропак, а таксама канфіскацыі тавараў будуць працягвацца.

12:28 Лідар «Перспектывы» заклікаў падзякаваць Міколу Статкевічу за тое, што ён далучыўся да акцыі прадпрымальнікаў, на што натоўп адрэагаваў пазітыўна.

12:21 «Я чакаю вашыя звароты», – заявіў прадстаўнік прэс-службы Міністэрства па падатках і зборах. Выйсці да людзей адмовіўся, Гатовы асабіста прымаць заявы ад тысячы прадпрымальнікаў. Дыялог адбыўся ў фае міністэрства, далей Анатоля Шумчанку не пусцілі.

12:01 Анатоль Шумчанка датэлефанаваўся ў прыёмную міністра па падатках і зборах. На сцвярджэнне, што ля ўваходу ў будынак стаяць шмат людзей, сакратарка адказала: «Ну і што?»

11:52 Адзін з лідараў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў пракаментаваў сённяшнюю акцыю Belsat.eu:

«Да 400 чалавек тут. Ясна, што пажадана больш. Я лічу, усе канфлікты трэба адсунуць і падтрымліваць усе акцыі ў падтрымку ІП (у Макаева быў канфлікт з Шуманкамзаўв.). Калі мы будзем салідарызаваныя, то маем усе шанцы».

Ён запрашае на Дзень Волі прадпрымальнікаў. Далей прапануе ІП у змаганні за свае правы выкарыстоўваць розныя хады, як і самыя звычайныя – напрыклад, зварот у Канстытуцыйны суд.

У працаўнікоў міністэрства заканчваецца абедзенны перапынак.

«Мы будзем хадзіць з імі на абед, бо хутка не будзе чаго есці», – кажа ўдзельніца акцыі.

11:46 Анатоль Шумчанка заявіў, што ўдзельнікі акцыі будуць стаяць, пакуль не выйдзе нехта з Міністэрства і не скажа, ці плануюць яны ісці з намі на кампраміс.

Прадпрымальнікі падпісваюць дакументы аб адмене Указу N 222.

11:40 Уладзімір Някляеў чытае палымяны верш:

«Я з лёсам біўся на нажах,
Пакуль мяне ты не любіла.
Ты мне адкрыла смерці жах,
Не жах жыцця ты мне адкрыла!»

11:35 Удзельнікі акцыю скандуюць: «Працу!» і «Міністра!» Маецца на ўвазе кіраўнік Мінстэрства па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Дадаецца «Выхадзі!»

11: 30 Прамову Міколы Статкевіча сустракаюць апладысментамі.

«Ёсць меншасць, актыўныя энергічныя людзі, якія нічога не прасілі ў гэтай дзяржавы, а самі пачалі займацца незнаёмай справай. Магчыма, далі працу яшчэ некаму, заплацілі падаткі, каб тут чыноўнікі хадзілі шыкавалі. Яны палезлі за грашыма ў кішэню да вас. Па сутнасці пазбаўляюць вас магчымасці карміць сваіх дзяцей. Калі вы правалілі ўсё – лезьце ў кішэню да сябе! Колькі вы напладзілі тут сілавікоў – скарачайце!» – заявіў палітык.

Akcia2

«Людзі, не паддавайцеся, змагайцеся за сваё. Сваё аддаваць нельга. Увесь народ глядзіць на вас. Калі вы зможаце адстаяць за сваё, то людзі таксама будуць стаяць за сваё», – адзначыў Мікола Статкевіч.

11:22 Мікола Статкевіч у добрым гумары распачынае акцыю:

«Мы тут гаспадары, бліжэй падыходзьце! Мы з Анатолем (Шумчанкам таксама не страшныя».

11:20 «Мае знаёмыя ІП едуць працаваць у Расею, часам разам з семʼямі. Я зʼязджаць не хачу. Я думаю, што гэта ўсе патрэбна буйным бізнэсоўцам, з якімі мы не можам працаваць аднолькава», – распавяла карэспандэнту Belsat.eu прадпрымальніца, якая 20 гадоў гандлюе

11:17 На пляцоўцы з’явіліся першыя міліцыянты ў форме, пачынаюць складаць пратаколы.

«Вучыліся з ім у адной школе», – распавядае мужчына пра міліцыянта, які складае на яго пратакол. Апынуліся па розныя бакі…

«Ён неблагі хлопец насамрэч. Так атрымоўваецца, што нас разʼядноўваюць».

11:03 На акцыю прыйшло каля двух соцен асобаў, вельмі шмат сілавікоў, якія здымаюць удзельнікаў акцыі на відэакамеру. Анатоль Шумчанка прапануе пачаць акцыю праз 15 хвілін, калі збяруцца ўсе жадаючыя.


З заклікам выйсці да Міністэрства (побач з Домам Ураду) выступілі палітык Мікола Статкевіч і старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка – менавіта яны падавалі заяўку на правядзенне Маршу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.

Згодна з указам N 222, можна гандляваць таварамі лёкай прамысловасці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і паходжанне тавараў.

Не так даўно ўлады заявілі, што плануюць зрабіць крокі насустрач ІП. Дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц заявіў, што штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца паменшыць у 100 разоў.

Вось як заявы прадстаўніка Мінэканомікі пракаментаваў «Белсату» Мікола Статкевіч:

«Яны заклікаюць: не хадзіце на акцыю 14-га – і, магчыма, мы паменшым. Але калі людзі не прыйдуць, то яны дакладна нічога не зробяць. Так што я хачу звярнуцца да прадпрымальнікаў. Бачыце? Яны (улады) паддаюцца! Калі 14-га вас прыйдзе шмат – яны будуць саступаць!»

https://www.youtube.com/watch?v=7E-dKy-DgQ4

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары