Павел Якубовіч выказаўся наконт аднаўлення працы «Беларускага партызана» ў даменнай зоне.by


Галоўны рэдактар газеты адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня» пазітыўна выказаўся наконт рашэння «Беларускага партызану» закрыць форумы з каментарамі і аднавіць працу ў даменнай зоне.by.

«Мне рашэнне галоўнага рэдактара «Беларускага партызана» падалося вельмі дзелавым. Яна праявіла дастаткова такі сур’ёзны падыход да свайго сайту. Увяла яго ў даменную зону.by. Тым самым гэта ўжо не нейкая вяшчальная структура, якая знаходзіцца дзе-небудзь у Аргентыне ці на астравах. Сёння гэта сапраўды беларуская вяшчальная структура – і яна знаходзіцца ў зоне дзеяння беларускага заканадаўства, беларускіх правілаў. Цяпер будзе і сайту лёгка працаваць, і наведвальнікам», – заявіў ён у праграме «Клуб рэдактараў».

Рашэнне закрыць форумы Якубовіч назваў «даволі смелым».

«Што раней друкавалася там? Адчуваецца, што набягалі тролі з Расеі і квіталіся з украінскімі патрыётамі такога ж узроўню. Гэта было немагчыма чытаць, глядзець і наогул гэта была абраза цывілізацыі і мовы. Раней нават на платах саромеліся так пісаць, як пішуць некаторыя наведвальнікі так званыя», – адзначыў ён.

Нагадаем, 15 снежня Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт «Беларускі партызан» за «распаўсюд забароненай інфармацыі», пры гэтым не паведаміўшы, якія канкрэтна матэрыялы з апублікаваных на сайце, ставяцца да забароненых да распаўсюджвання. 17 снежня «Беларускі партызан» аднавіў працу ў даменнай зоне .by

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў