Міністэрства інфармацыі афіцыйна заблакавала сайт «Беларускі партызан»


Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу belaruspartisan.org.

«Дадзенае рашэнне прынята па выніках маніторынгу гэтага рэсурсу, які выявіў сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. На паказаным інфармацыйным рэсурсе, размешчаным за межамі нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, рэгулярна з’яўляюцца матэрыялы, у якіх змяшчаецца забароненая інфармацыя», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Пры гэтым Міністэрства інфармацыі не дае ніякіх тлумачэнняў наконт таго, пра якую «забароненай інфармацыі» ідзе гаворка.

Ведамства таксама нагадвае «ўсім суб’ектам інфармацыйнай сферы, у тым ліку прадстаўнікам замежных СМІ, акрэдытаваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на неабходнасць няўхільнага выканання заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Сайт «Беларускі партызан» быў заснаваны ў 2005 годзе па ініцыятыве Паўла Шарамета. «БП» лічыцца адным з самых папулярных грамадска-палітычных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі. У апошнія месяцы наведвальнасць belaruspartisan.org вагалася ў раёне 2 мільёнаў візітаў.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары