Патрыярх Кірыл у гадавіну нападу нацыстаў на СССР мае адслужыць літургію ў Берасці


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 20-22 чэрвеня наведае Беларусь з нагоды 70-годдзя Перамогі і чарговай гадавіны нападу нацыстаў на СССР.

«З асаблівым пачуццём наведаю Берасце 22 чэрвеня, спадзяюся здзейсніць там Боскую літургію ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны», – сказаў патрыярх на сустрэчы з паслом Беларусі Ігарам Петрышэнкам у Маскве, паведамляе interfax.by са спасылкай на сайт Маскоўскага патрыярхату.

У ходзе гутаркі амбасадар распавёў, што ў Беларусі ідзе актыўнае рыхтаванне да ўрачыстасцяў і ўжо праводзяцца мерапрыемствы ў сувязі з другога памятнай датай, якая адзначаецца ў гэтым годзе, – 1000-годдзе смерці святога князя Уладзіміра – Хрысціцеля Русі.

Пасол перадаў патрыярху віншаванні з нагоды гэтых дат ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. «Я ведаю яго асаблівае стаўленне да вас і да Расейскай Праваслаўнай Царквы. Вы карыстаецеся велізарным аўтарытэтам і павагай усяго беларускага народу. І мы разлічваем, што ваш візіт паслужыць магутным сігналам да яшчэ большага згуртавання нашых людзей, славянскага братэрства, для таго каб мы пераадолелі нягоды, выстаялі і захавалі чыстую і шчырую душу праваслаўнага чалавека », – цытуе словы Петрышэнкі сайт patriarchia.ru.

У сваю чаргу галава Каталіцкага Касцёлу папа Францішак не можа прыехаць у Беларусь як духоўны лідар, паколькі дзеля гэтага патрэбны дазвол Праваслаўнай Царквы, вернікі якой колькасна пераважаюць у нашай краіне.

Чытайце яшчэ: Папа Францішак пра візіт у Беларусь: Калі дазволіць Пан Бог, гэта будзе

Вышыванкі, шляхецкія строі і беларускія песні. Як моладзь сустрэлася з высланнікам Папы

МЯ, паводле interfax.by, patriarchia.ru

Стужка навінаў