Парашэнка: Мы патрабуем міру без якіх-кольвек умоваў


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што едзе ў Менск дзеля неадкладнага і безумоўнага спынення агню і пачатку палітычнага дыялогу. Гэту заяву ён зрабіў уночы 11 лютага падчас экстраннага наведвання Краматорска (Данецкая вобласць), абстралянага 10 лютага.

«Мы патрабуем міру без якіх-кольвек умоваў. Мы патрабуем спыніць агонь, вывесці замежныя войскі, закрыць мяжу. Ім няма чаго тут рабіць. У нас няма ніякага канфлікту. Мы знойдзем кампраміс унутры краіны, – цытуе Парашэнку яго прэс-служба. – Мы павінны абараніць мір, абараніць спакой гораду Краматорск, павінны абараніць Украіну. І менавіта таму я еду ў Менск, каб неадкладна, безумоўна, без якіх-небудзь умоў спыніць агонь і пачаць палітычны дыялог. Мы самі разбяромся».

У Менску запланаваная сустрэча лідараў краін «нармандскай чацвёркі» (Украіна, Расея, Нямеччына, Францыя). Дамоўленасць пра саміт была дасягнутая 8 лютага падчас тэлефоннай канферэнцыі з удзелам Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Ангелы Меркель і Франсуа Алянда.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў