Што мы ведаем пра Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара вядомага паланэзу «Развітанне з Радзімай»?
Вядомы кампазітар быў яшчэ і вядомым палітыкам. Нарадзіўся ён у маёнтку ля Варшавы ў арыстакратычнай сямʼі, калі стаў дэпутатам Сейму стаў, яму не было і 20. Пакуль (у свае 29) ён змагаўся ў антырасейскім паўстанні на чале з Тадэвушам Касцюшкам у складзе фармавання, якое сам прафінансаваў, на імператарскіх балах у Пецярбургу танчылі пад ягоныя паланэзы… А ўжо ў 1811-м ён падаў цару Аляксандру I праект па адраджэнні Вялікага княства Літоўскага.
Чаго яшчэ мы не ведаем пра гэтага незвычайнага чалавека, які вялікую частку жыцця правёў у Беларусі? У праграме «Мова нанова» распавядае музыка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, дырыжор Аляксей Фралоў (відэа вышэй).
«Мова нанова» выходзіць на «Белсаце» кожную нядзелю а 18:45.
Глядзіце іншыя выданні праграмы «Мова нанова». Там шмат цікавага!
ІА, belsat.eu
Ілюстрацыі: Юзэф Хэлмоньскі, Касінеры перад бітвай, 1906 (фрагмент); Юзэф Аляшкевіч, Міхал Клеафас Агінскі (фргамент), крыніца: wikipedia.org