Падчас мірнай акцыі ў Харкаве адбыўся выбух, трое чалавек загінулі (18+)


Украінскія патрыёты ледзь прайшлі сто метраў, калі ў пачатку калоны раздаўся выбух.

Момант выбуху трапіў на камеры відавочцаў.

«Выбухоўка была закладзенае за бардзюрам, паміж праезджай часткай і пешаходнай. Калі калона пачала ісці, адбыўся выбух. Двое забіта, адзін з іх міліцыянт і камендант нашага намёту, які стаіць на плошчы, яму 53 гады, ён фізік-ядравік», – распавядае Belsat.eu жыхарка Харкаву, якая была на акцыі.

Паводле яе словаў, міліцыі падчас шэсця было мала і некаторыя прадстаўнікі праваахоўных органаў паводзілі сябе «ганебна»: некалькі міліцыянтаў, што суправаджалі акцыю, кудысьці зніклі адразу пасля выбуху.

Згодна з папярэднімі дадзенымі, адзін з пацярпелых загінуў у «хуткай», у выніку чаго колькасць ахвяраў павялічылася да 3 асобаў, яшчэ каля 10 – атрымалі раненні.

У горадзе распачалі антытэрарыстычную аперацыю – пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Аляксандр Турчынаў. Служба Бяспекі Украіны ўжо затрымала 4 асобы, якія могуць мець дачыненне да тэракту.

Актывісты збіраліся правесці грамадскую паніхіду па воінах, якія загінулі падчас баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў