Па польскай сталіцы ў пятніцу пройдуць дзясяткі дэманстрацыяў


Марш польскіх нацыяналістаў у Варшаве 11 лістапада 2015 г. Фота: Дзяніс Дзюба

Нашыя заходнія суседзі святкуюць Дзень незалежнасці.

А 9-ай раніцы польскі прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Бэата Шыдла ўзялі ўдзел у святочнай імшы ў Святыні Боскага Провіду ў Варшаве.

Святкаванне польскага Дня незалежнасці распачалося малітвай у Святыні Боскага Провіду.
Святкаванне польскага Дня незалежнасці распачалося малітвай у Святыні Боскага Провіду.

Ад 10 да 13-й польскія каталікі збяруцца на Польшчы Трох Крыжоў і пройдуць маршам да польскага парламенту з малітвамі «За Бацькаўшчыну і заканадаўчую абарону жыцця ад зачацця да натуральнай смерці».

Паралельна з 11-ай да 14-й па праспекце Незалежнасці (Aleje Niepodległości) і прылеглых да яго вуліцах бегуны зладзяць «Бег незалежнасці».

Аб 11:30 на плошчы Нарутовіча збярэцца каля 700 удзельнікаў таварыства Камітэту абароны дэмакратыі, якія пройдуць да Макатоўскіх палёў.

А 12-ай каля Магілы невядомага жаўнера на пляцы Пілсудскага адбудзецца змена ганаровай варты.

А 13-ай ганаровая варта а таксама групы вайсковых рэканструктараў прамаршыруюць з пляцу Пілсудскага да Музею Польскага войска.

А 14-ай, калі Анджэй Дуда пачне прымаць запрошаных гасцей у прэзідэнцкім палацы, на пляцы Дмоўскага збяруцца каля 50 тыс. польскіх нацыяналістаў, якія пройдуць праз цэнтр горад да Нацыянальнага стадыёну пад лозунгам «Польшча – бастыён Еўропы».

Ад 14-й да 19-й на Банкавай плошчы збяруцца польскія антыфашысты, якія пад лозунгамі «Пратэст супраць нацыяналізму ў Польшчы» пройдуць да станцыі метро Свентакшыцкая.

А 15-й на Замкавай плошчы Старога гораду збярэцца яшчэ адна група антыфашыстаў (каля 3-х тысячаў чалавек), якія пройдуць да Плошчы Варшаўскіх паўстанцаў.

Для тых, хто не бярэ ўдзел у масавых малітвах, марафонах і маршах, гэты дзень азначае транспартныя клопаты: плошчы і вуліцы, на якіх пройдуць імпрэзы, будуць закрытыя для руху, а аўтобусы, якія і так ходзяць сёння паводле святочнага раскладу, будуць скіраваныя ў аб’езд.

Свята 11 лістапада ўшаноўвае атрыманне Польшчай суверэннасці (пасля 120 гадоў акупацыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у 18 стагоддзі), якое супала з заканчэннем Першай сусветнай вайны. У гэты дзень у 1918-м годзе была падпісаная Кампьенская дамова, а днём раней у Варшаву прыехаў Юзэф Пілсудскі, Дзяржаўным святам 11 лістапада стала толькі ў 1937-м годзе, з 1945-га да 1989-га не святкавалася.

На тэрыторыі Польшчы галоўная старонка пашукавіка «Google» упрыгожаная адмысловым святочным «дудлам».

poland-national-day-2016-4794393929187328-hp2x

Адмысловы лагатып, дарэчы, сёння бачаць і амерыканцы: у ЗША – Дзень ветэранаў (той самай, Першай сусветнай, вайны).

veterans-day-2016-6213878699524096-hp2x

ДД

Глядзі таксама
Каментары