Марш незалежнасці ў Варшаве: «Вільня – наша»


Польскія ўльтраправыя не хочуць мусульманаў, а хочуць Вільню і Львоў.

11 лістапада Польшча адзначае Дзень незалежнасці. У лістападзе 1918 года ў Кампьене была падпісаная мірная дамова, у Варшаву прыбыў Юзэф Пілсудскі і Польшча канчаткова стала незалежнай і самастойнай дзяржавай.

У камуністычнай Польшчы свята скасавалі, аднавілі яго толькі ў 1989 годзе. Цяпер гэта вольны ад працы дзень. Звычайна палякі праводзяць яго з сям’ёй. Да 2010 года сустрэць на вуліцы польскай сталіцы ў гэты дзень жывую душу было немагчыма: няма было куды выйсці – усё зачынена.[/vc_column_text][vc_single_image image=”35953″ img_size=”large”][vc_column_text]У 2010 годзе нацыяналістычныя арганізацыі «Ўсяпольская моладзь» і «Нацыянальна-радыкальны лагер» вырашылі правесці супольны Марш незалежнасці. У ім узялі ўдзел 10 000 чалавек. На наступны год акцыя паўтарылася, і потым стала штогадовай. Сімваламі шэсця сталі сутычкі з антыфашыстамі і паліцыяй, а таксама спальванне на адной з варшаўскіх плошчаў «Вясёлкі» – мастацкай інсталяцыі, сімвалу эмансіпацыі сексуальных меншасцяў. У светапоглядах удзельнікаў шэсця няма месца для геяў і лесбіянак. Летась, пасля чарговага знішчэння «Вясёлкі», арт-аб’ект прыбрылі з гарадской прасторы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”35957″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёння пад лозунгам «Польшча – для палякаў, палякі – для Польшчы!» варшаўскімі вуліцамі прайшлі 70 000 чалавек. Ішлі сем’і з дзецьмі, падлеткі і пенсіянеры. Найбольш было 25-гадовых мужыкоў у спартовых строях.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”35961,35965,35969,35973,35977,35981,35985,35989,35993,35997″ img_size=”large”][vc_column_text]«Ідзе новае пакаленне – нясе Польшчы адраджэнне!». Гэта адзін з нешматлікіх слоганаў, які можна працытаваць без шматкроп’я. Адной з самых папулярных крычалак была заява пра перадзел межаў:

«Вільня – наша, Львоў – наш!».

У пэўны момант да аднаго з мікрафонаў падышоў хлопец з Вільні, якія падзякаваў за гэтыя словы і дадаў, што яму вельмі хочацца, каб Віленшчына стала польскай. Ён прызнаўся, што заўзее за віленскі футбольны клуб «Палонія». Паводле ягоных словаў, яны супернічаюць з віленскім «Жальгірысам», фанаты якога падтрымоўваюць «бандэраўскае» «Дынама-Кіеў». Натоўп вырашыў падтрымаць аматара футболу, і пачаў скандаваць:

«Яб…ць «Жальгірыс»!»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”36009″ img_size=”large”][vc_column_text]Мацюкамі абклалі таксама былога прэм’ера Дональда Туска, расейцаў, мусульманаў і нават рэдактара левацэнтрысцкай «Газеты Выборчай»: калі пайшоў дождж, праз мегафоны аб’явілі, што гэта – справа рук Адама Міхніка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”36005″ img_size=”large”][vc_column_text]Відаць, у Міхніка наверсе блат: дождж мацнеў, мокрыя сцягі не хацелі лунаць. Даўшоўшы да нацыянальнага стадыёну, удзельнікі маршу жвава спускаліся ў новапабудаваную станцыю метро або разбягаліся па бліжэйшых віна-гарэлачных крамках.

Тэкст і фатаграфіі: Дзяніс Дзюба, «Белсат»

Стужка навінаў