Ноу-хау менскай службы занятасці: рэгістраваць беспрацоўных будуць онлайн


«Размова дня» пра незадаволенасць афіцыйных прафсаюзаў

Старшыня камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Жанна Рамановіч распавяла пра змены ў працы службы занятасці.

«У нашых планах цалкам змяніць працу з грамадзянамі, якія доўгі час не працуюць (а такіх 25 % сярод зарэгістраваных), а таксама з беспрацоўнымі, якія маюць нізкую матывацыю да працы. Беспрацоўныя будуць забяспечаныя індывідуальным падыходам у адпаведнасці з планамі па садзеянні іхнай занятасці. Гэта і кансультацыі па фармаванні матывацыі да працы, і кансультацыі па навучанні, выбары прафесіі і інш.», – адзначыла Жанна Рамановіч.

Таксама плануецца арганізаваць рэгістрацыю грамадзянаў онлайн. Мяркуецца, што гэта спросціць працэдуру рэгістрацыі і зробіць паслугу больш даступнай. Першым крокам у гэтым кірунку стала магчымасць самастойна запоўніць карткі ў электронным выглядзе.

На бліжэйшы час запланаванае яшчэ адно новаўвядзенне: у кожным аддзеле абслугоўвання грамадзянаў размесцяць візуальную інфармацыю пра актуальныя вакансіі – з назвамі прадпрыемстваў, кантактнымі дадзенымі і звесткамі пра вакансію. Такім чынам інфармацыю пра вакансіі можна будзе атрымаць, не рэгіструючыся.

НМ, belsat.eu, паводле «СБ. Беларусь Сегодня»

Стужка навінаў