У Менску затрымалі актывіста Яўгена Батуру


У Менску 29 чэрвеня сілавікі ўчынілі ператрус у актывіста Яўгена Батуры, а пазней і затрымалі яго, паведамляе «Новы час».

Актывіст Яўген Батура.
Фота: Facebook.com

Паводле інфармацыі выдання, родным мужчыны патэлефанаваў следчы і паведаміў, што бліжэйшыя дзесяць дзён той правядзе ў ізалятары на Акрэсціна. Далей абяруць меру стрымання.

Затрыманне актывіста звязанае нібыта з падзеямі 2020 года. Якія менавіта падзеі маюцца на ўвазе, следчы не ўдакладніў. Ці распачатая супраць Батуры крымінальная справа, невядома.

У пачатку сакавіка Яўгена Батуру разам з жонкаю, журналісткаю «Новага часу» Дзіянаю Серадзюк затрымалі на выхадзе з царквы, дзе мусіў адбыцца малебен за канец вайны ва Украіне. 18 сакавіка, праз 15 дзён адміністратыўнага арышту, яны выйшлі на волю.

Артыкулы
«На Акрэсціна амаль уся камера была беларускамоўная». Аповед журналісткі пра 15 содняў арышту
2022.03.20 11:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў