Зяленскі паабяцаў адказаць Расеі за «тэрарыстычны напад» на Адэсу


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раніцай 23 ліпеня ў сваім тэлеграм-канале пракаментаваў чарговую начную атаку на Адэсу.

Наступствы абстрэлу Адэсы 23 ліпеня.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

«Ракеты супраць мірных гарадоў, супраць жылых дамоў, сабора… Ніякага апраўдання расейскаму злу быць не можа. Як заўсёды, гэтае зло прайграе. І за Адэсу абавязкова будзе адказ расейскім тэрарыстам. Яны адчуюць гэты адказ.

Наступствы абстрэлу Адэсы 23 ліпеня.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

Усім, хто пацярпеў ад гэтага чарговага тэрарыстычнага нападу, аказваецца дапамога. Я ўдзячны ўсім, хто дапамагае людзям, і ўсім, хто думкамі і эмоцыямі – з Адэсай. Мы пройдзем гэта. Мы вернем мір. І для гэтага трэба перамагчы расейскае зло», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Наступствы абстрэлу Адэсы 23 ліпеня.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

У выніку начной атакі на Адэсу былі параненыя 19 асобаў, адзін чалавек загінуў. Разбураныя шэсць жылых, у тым ліку шматкватэрных дамоў. Пашкоджаныя два помнікі архітэктуры і праваслаўны кафедральны сабор.

Наступствы абстрэлу Адэсы 23 ліпеня.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

Знявечаныя дзясяткі аўтамабіляў. У многіх пабудовах выбіты вокны, пашкоджаны дахі і фасады, перадае адэскае выданне «Думская».

У ЗСУ адзначылі, што 23 ліпеня Расея выпусціла па Адэсе 19 ракетаў розных тыпаў з тэрыторыі Крыму і акваторыі Чорнага мора. З іх збіць атрымалася толькі дзевяць.

Фота
Расейская ракета разбурала галоўны праваслаўны храм Адэсы. Яго асвячаў патрыярх Кірыл
2023.07.23 09:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў