Расейская ракета разбурала галоўны праваслаўны храм Адэсы. Яго асвячаў патрыярх Кірыл


Уначы 23 ліпеня падчас расейскага абстрэлу Адэсу ракета патрапіла ў Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор Украінскай праваслаўнай царквы. Пра гэта паведамілі ў Адэскай епархіі УПЦ.

Разбурэнні кафедральнага сабору ў Адэсе 23 ліпеня 2023 года.
Фота: Одесская епархия / Telegram

Ракета трапіла проста ў цэнтральны алтар, у выніку чаго часткова разбураны будынак сабора, перакрыцце трох ніжніх паверхаў, значна пашкоджана ўнутранае аздабленне і абразы. Таксама цалкам знішчаныя службовыя памяшканні ніжняй часткі сабора.

Разбурэнні кафедральнага сабору ў Адэсе 23 ліпеня 2023 года.
Фота: Одесская епархия / Telegram

Таксама ў царкве пачаўся пажар, які пажарнікам удалося хутка лакалізаваць і патушыць.

Разбурэнні кафедральнага сабору ў Адэсе 23 ліпеня 2023 года.
Фота: Одесская епархия / Telegram

Ахоўнік сабору шпіталізаваны.

Разбурэнні кафедральнага сабору ў Адэсе 23 ліпеня 2023 года.
Фота: Одесская епархия / Telegram

«Адэская епархія УПЦ у чарговы раз асуджае агрэсію Расеі супраць Украіны, гэты тэрарыстычны акт супраць галоўнай святыні і духоўнага Сэрца гораду Адэсы – Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора, вакол якога пражываюць мірныя людзі, і сам сабор ніякім чынам не звязаны з ваеннымі аб’ектамі», – заявілі ў епархіі. ️ ️

Разбурэнні кафедральнага сабору ў Адэсе 23 ліпеня 2023 года.
Фота: Одесская епархия / Telegram

Адэскі Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор быў закладзены ў 1794 годзе і асвечаны ў 1808 годзе. Яго разбурылі ў 1936 годзе, але ў 2000-я аднавілі на ранейшым месцы. 21 ліпеня 2010 года яго асвяціў патрыярх Маскоўскі Кірыл.

Аналітыка
«РПЦ пачынае разыходзіцца па швах». Як патрыярх Кірыла падтрымаў вайну і згубіў Украіну. І не толькі яе
2022.04.05 10:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў