СК пачаў крымінальную справу за СМСкі пра «рэферэндум»


Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу за «спробу зрыву рэферэндуму шляхам рассылання СМС з ілжывай інфармацыяй».

Референдум, Конституция Республики Беларусь, голосование, изменение Конституции
Запрашэнне на «рэферэндум», які адбудзецца 27 лютага 2022 года. Менск, Беларусь. 19 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

«Невядомыя з выкарыстаннем ip-адрасоў розных замежных дзяржаў ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да сервераў некалькіх арганізацыяў, пасля чаго ад іх імя распаўсюдзілі загадзя ілжывыя паведамленні тысячам грамадзян», – заявілі ў СК.

Пачатыя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 191 («Перашкода ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме»), ч.1 арт. 349 («Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі») Крымінальнага кодэксу. Санкцыі прадугледжваюць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
ЦВК назвала фэйкамі смс пра перанос «рэферэндуму»
2022.02.21 12:08

21 лютага ЦВК адрэагаваў на СМС, якія ўжо некалькі дзён прыходзяць выбарнікам. У паведамленнях было напісана, што праз каронавірус «рэферэндум» пераносіцца на 10 красавіка.

«Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе, што дадзеныя паведамленні з’яўляюцца фэйкам», – гаворыцца ў паведамленні ЦВК.

«Рэферэндум» наконт зменаў у Канстытуцыі пройдзе, як і абвяшчаў раней ЦВК, 27 лютага, участкі для галасавання будуць адкрыты з 8.00 да 20.00. Датэрміновае галасаванне пачалося 22 лютага.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў