Актывістаў запрасілі вярнуцца ў Беларусь пад гарантыі ананіма


Стваральніца Беларускага хабу ў Кіеве, удзельніца фем-групы Каардынацыйнай рады, фем- і кўір-актывістка Наста Базар паказала ў «гісторыях» на Facebook дзіўнае паведамленне ад кагосьці пад нікнэймам «Коба» – партыйнай мянушкі Сталіна.

Паведамленне ад «Кобы», якое атрымала Наста Базар.
Фота: Nasta Bazar / Facebook

Невядомы пісаў з памылкамі, запрасіў Насту Базар як «прадстаўніцу канструктыўных некамерцыйных арганізацыяў» і запрасіў вярнуцца ў Беларусь «дзеля ўдзелу ў арганізацыі дыялог між грамадзянамі» і «гарантаваў» бяспеку ад сілавікоў і дзяржаўных медыяў. Актывістка не паведамляла, ці прыме такую прапанову і такія «гарантыі».

Telegram-канал «Мая краіна Беларусь» пазней апублікаваў скрыншоты, з якіх вынікае, што «Коба» пісаў і іншым людзям:

Наста Базар у верасні 2020 года з’ехала ў Кіеў з дзвюма дочкамі, адкрыла тут Беларускі хаб, дзе людзі ў выгнанні могуць атрымаць дапамогу ці проста пабавіць час, пазбегчы сацыяльнага вакууму ў новай краіне.

Інтэрв’ю
Стваральніца Беларускага хабу ў Кіеве пра тое, з чым сутыкаюцца ўцякачкі ў выгнанні
2021.10.13 08:40

АА belsat.eu

Стужка навінаў