Затрымалі Ірыну Зімневу, Арцёма Лябедзьку не выпусцілі. Хроніка рэпрэсіяў 12 красавіка


Рэжым у Беларусі працягвае пераслед грамадзянаў паводле палітычных матываў. Арышты, прысуды, пераслед і катаванні праваабаронцы фіксуюць кожны дзень. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу за 12 красавіка.

Ірына Зімнева.
Фота: viasna96 / TelegramЗатр

Сына палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёма Лябедзьку не вызвалілі пасля адміністрацыйнага арышту, а адправілі на новы тэрмін у 15 содняў. Арцём быў затрыманы сілавікамі 28 сакавіка. 29 сакавіка адбыўся суд, яго пакаралі 15 соднямі арышту. У пратаколе было напісана, што Арцёмнібыта «стаяў каля міліцыі і нецэнзурна лаяўся», артыкул – «Дробнае хуліганства»

12 красавіка стала вядома, што намесніка кіраўніка асацыяцыі ветэранаў спецназу «Честь» Сяргея Заслаўскага адправілі адбываць адміністратыўны арышт на Акрэсціна. Яго абвінавацілі паводле артыкулу 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі») і пакаралі 15 соднямі арышту. Як сцвярджае выданне, Заслаўскага затрымлівалі тыя самыя амапаўцы, для якіх ён вядзе семінары па сілавой падрыхтоўцы. Імаверная прычына затрымання – допіс у сацсетках: Заслаўскі быццам бы перадрукаваў артыкул пра свае спартовыя дасягненні з рэсурсу, які ўлады прызналі «экстрэмісцкім». Чаму і як мацёры сілавік-ябацька насамрэч трапіў на Акрэсціна – загадка. Аднак яго паплечнікі кажуць, што гэта «падстава» і «ганьбішча», з якімі будуць разбірацца пасля таго, як Заслаўскі выйдзе на волю.

Міністэрства інфармацыі РБ 12 красавіка абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды патрапіла «Рэгіянальная газета», якая выдавалася ў Маладзечна. Яе інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкай судом Партызанскага раёну Менску. Таксама Мінінфарм, у адпаведнасці з рашэннямі судоў, уключыў у спіс : суполку «ВКонтакте», старонку ў Instagram і Youtube-канал гурта «Дети Хрущёвок», а таксама яго кампазіцыі «2020», «Таракан (Дэма)», «Папицот»; старонку «Вконтакте» «Юзеф Пилсудский»; тэлеграм-канал, чат-бот, старонку ў Instagram і Yоutube-канал руху «‡ Р У Х ‡» і яго эмблему.

Беларуская незалежная асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека 12 красавіка заявіла аб стварэнні і пачатку дзейнасці. Арганізацыя абʼяднала адвакатаў, якія ў Беларусі былі пазбаўленыя права на прафесію і былі вымушаны пакінуць краіну.

Расейца Аляксея Маскалёва, якога на радзіме судзілі за «дыскрэдытацыю арміі», экстрадавалі з Беларусі назад у РФ. Паведамляецца, што адвакат Маскалёва раніцай 12 красавіка спрабаваў трапіць да свайго падабароннага ў СІЗА Жодзіна, аднак мужчыны там ужо не было.

Палітзняволеная грамадзянка Расеі Соф’я Сапега, якая цяпер адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі Гомельскай вобласці, пагадзілася на экстрадыцыю ў РФ, распавялі ў прэс-службе пасольства Расеі ў Беларусі. Наступным этапам, у тым ліку тэхнічнымі дэталямі працэдуры экстрадыцыі, займаюцца расейскія і беларускія праваахоўныя органы. У Софʼі няма скаргаў на ўмовы ўтрымання і стан здароўя. Расейскія дыпламаты працягваюць узаемадзеянне з беларускім бокам датычна Сапегі, застаюцца на сувязі са сваякамі і адвакатам. Нагадаем, Соф’ю Сапегу затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам 23 траўня 2021 года ў выніку вымушанай пасадкі самалёта авіякампаніі «Ryanair». У траўні 2022 года Сапегу прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцам стала вядома, што 12 красавіка затрымалі дырэктарку Цэнтру славянскіх моваў і культураў «Славцентр» Ірыну Зімневу. Разам з ёй былі затрыманыя дзве яе намесніцы: іх адпусцілі пасля допыту. Падчас ператрусу ў галоўным офісе вынялі ўсе камп’ютары. Зімневу будуць судзіць паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»), у тэлефоне нібыта знайшлі выявы ў бел-чырвона-белых колерах, а таксама малюнак з тэкстам «Перамагай зло дабром». Справу ў судзе Маскоўскага раёну Менску будзе разглядаць суддзя Таццяна Мотыль.

У вёсцы Варзяны Астравецкага раёну невядомыя сарвалі з гранітнай пліты на польскіх могілках табліцу з надпісам. Яна інфармавала аб загінулых жаўнерах Віленскай брыгады Арміі Краёвай, якія загінулі 31 студзеня 1944 года ў баі з нямецкімі войскамі.

У Менску затрымалі майстра татуіровак Іллю Акішава. Сілавікі сцвярджаюць, што атрымалі спіс яго кліентаў. Хлопца вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і нанясенні татуіровак пратэснага характару.

Рамесніцу Рэгіну Лавор, якую асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады, увезлі з дому сілавікі для тлумачэнняў, бо яна быццам не адчыніла дзверы дому падчас праверкі 8 красавіка. Па яе асабіста прыехаў начальнік мясцовага ізалятару. Таксама затрымліваць Рэгіну прыехаў участковы інспектар Іўеўскага РАУСа, капітан міліцыі Аляксандр Стубеда.

У Гомельскім абласным судзе 11 красавіка вынеслі прысуд Мікалаю Давыдаву, інжынеру «Гомсельмаша». Яго абвінавацілі паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), ч. 1 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»), ч.1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Ён прызначыў Мікалаю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук. Гэта вынікае са старонкі ГУУС Менскай вобласці. Нагадаем, што Кабанаў цалкам адбыў пакаранне ў калоніі па палітычнай справе. Пасля вызвалення ён зʼехаў з Беларусі і працягвае сваю актывісцкую дзейнасць. Праз гэтае да яго бацькоў ужо прыходзілі з вобшукамі.

Наваполацкага фатографа Ігара Супранёнка гарадскі суд арыштаваў яшчэ на 15 сутак. Рашэнне вынесена 11 красавіка. Фатографа затрымалі 29 сакавіка каля яго дому і арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі. Ігар Супранёнак – вядомы беларускі фатограф. Ён, як і яго бацька, доўгі час працаваў фотакарэспандэнтам наваполацкай гарадской газеты «Хімік».

Менеджара культуры Сяргея Макарэвіча выпусцілі пасля пяці месяцаў за кратамі. Інфармацыі пра ягоную справу амаль няма. Яго ўтрымлівалі ў турме №1 Горадні. Сярод сяброў Макарэвіча ходзіць інфармацыя, што вызваленне пад парукі яму прапанаваў следчы на мінулым тыдні. І вось паручыцеляў удалося знайсці.

У пачатку красавіка, больш чым праз два гады, з Анджэлікі Борыс, кіраўніцы пераследаванага рэжымам Саюзу палякаў у Беларусі, знялі хлуслівыя абвінавачанні. Пасля вызвалення яна распавяла пра свой зняволенне, умовы вызвалення і планы на будучыню.

Hавiны
Анджэліка Борыс распавяла пра ўмовы свайго вызвалення і планы на будучыню
2023.04.12 13:19

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў