Беларуская незалежная асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека заявіла аб пачатку дзейнасці


Створана новая арганізацыя беларускіх адвакатаў правоў чалавека. Аб гэтым паведамляе адвакацкі сайт «Defenders». 

Беларускія адвакаты працягваюць абараняць правы чалавека нават у выгнанні. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: defenders.by

Беларуская незалежная асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека 12 красавіка заявіла аб стварэнні і пачатку дзейнасці. Арганізацыя абʼяднала адвакатаў, якія ў Беларусі былі пазбаўленыя права на прафесію і былі вымушаны пакінуць краіну.

Паведамляецца, што некалькі дзясяткаў беларускіх адвакатаў прынялі рашэнне абʼяднацца ў асацыяцыю, бо нягледзячы на неправамерны пераслед на радзіме і пазбаўленне права практыкаваць у сваёй краіне яны «працягваюць працу як адвакаты правоў чалавека: вядуць справы ў міжнародных органах, даюць прававую дапамогу і прававыя заключэнні, даюць публічныя прававыя каментары і застаюцца прафесіяналамі, адказнымі за выкананне місіі адваката».

Асацыяцыя створана для прадстаўніцтва перад замежнымі калегамі, супольнага абмеркавання агульных праблемаў і пошуку іх развязання, дапамогі калегам у Беларусі, «нарошчвання прафесійных кампетэнцыяў і падтрымання высокіх стандартаў прафесіі, што ў будучыні можа стаць асновай для дэмакратычных рэформаў адвакатуры ў Беларусі».

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў