Інвалід-вазочнік на вачах камунальнікаў у Магілёве сам робіць сабе пандус


Рэсурс «Беларусь за МКАДом» распаўсюдзіў відэа, на якім інвалід-вазочнік робіць сабе пандус каля пад’езду. У гэты час побач з ім працаўнікі мясцовага ЖЭУ, якія назіраюць за працаю інваліда. «Белсат» датэлефанаваўся ў ЖЭУ, каб высветліць, чаму мужчына з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі сам выконвае такую працу.

Інвалід-вазочнік у Магілёве на вачах у камунальнікаў робіць пандус.
Фота: скрыншот відэа Беларусь за МКАДом

У Магілёве інвалід-вазочнік самастойна рабіў пандус каля свайго падʼезду на вачах у камунальнікаў, сярод які нават і кіраўніцтва ЖЭУ-13. Гэтае відэа распаўсюдзілі ў сеціве, і не толькі ў абласным горадзе. Telegram-каналы кажуць пра цынічнае стаўленне камунальнікаў.

У ЖЭУ-13 дыспетчарка на пытанне карэспандэнта «Белсату» заявіла, што гэта нібыта фэйк.

«А вы бачылі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці? Было выкладзенае відэа, якое не адпавядае рэчаіснасці. Было абвяржэнне, у тым ліку і гэтага чалавека, які сам працаваў. Ён сам выказаў жаданне. На каналах у Магілёве пішуць пра гэта. Інфармацыя не сапраўдная», – спрабавала апраўдацца дыспетчарка ЖЭУ-13 у размове з «Белсатам».

Дыспетчарка не змагла патлумачыць, што насамрэч фэйк у гэтым відэа. Але яна пераконвае, што нібыта пандус быў зроблены камунальнікамі, але чалавек сам праявіў жаданне: маўляў, раней працаваў, а цяпер рукі жадаюць працы. Таму ён вырашыў папрацаваць, і ЖЭУ нават дапамагала яму. Але якім чынам камунальнікі дапамагалі інваліду-вазочніку – ці набылі будаўнічыя матэрыялы, ці далі інструмент, – дыспетчарка адказаць не змагла.

Hавiны
Пакуль існуе рэжым, Беларусь будзе ўсё глыбей пагружацца ў балота расейскай акупацыі
2023.07.05 21:21

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў