Міліцыянты падзякавалі беларусам «за культурныя паводзіны» ў навагоднюю ноч


У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі заявілі, што ў навагоднюю ноч «надзвычайных сітуацыяў і здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не дапушчана». Гэтыя масавыя мерапрыемствы зладзілі амаль на 1600 пляцоўках.

Навагодні канцэрт ля Палацу спорту. Менск, Беларусь. 1 студзеня 2023 года.
Фота: БелТА

МУС адсправаздачыўся пра забеспячэнне грамадскага парадку ў месцах правядзення канцэртаў у навагоднюю ноч. Імпрэзы зладзілі на 1580 святочных пляцоўках.

«Аператыўная абстаноўка ў краіне была пад кантролем, надзвычайных сітуацыяў і здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не дапушчана. МУС дзякуе грамадзянам за разуменне і культурныя паводзіны», – заявіў першы намеснік міністра ўнутраных справаў Юрый Назаранка.

Колькі асобаў узялі ўдзел у навагодніх масавых мерапрыемствах, што зладзіла дзяржава, не паведамляецца.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў