Невядомы «мастак» намаляваў у Маладзечне пешаходны пераход на вуліцы Гарадоцкай каля аўтазапраўкі «Белнафтахім», дзе пешаходы часта пераходзяць дарогу не па правілах, піша kraj.by.
[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]
Пераход уводзіць у зман і аўтамабілістаў, і пешаходаў, кажуць мясцовыя даішнікі. У ДАІ спадзяваліся, што самавольную дарожную разметку за пару дзён змые дажджамі, аднак гэтага не здарылася. Таму камунальнікі да канца тыдня замалююць несанкцыянаваны пераход чорнай фарбай.