Неверагодныя 5 галоў Левандоўскага за «Баварыю»


Польскі нападнік усталёўвае рэкорд нямецкай Бундэслігі ў матчы супраць «Вольфсбургу».

Робэрт Левандоўскі выйшаў на поле адразу пасля перапынку. На той момант «Баварыя» прайгравала з лікам 0:1. Феерычная гульня паляка – 5 галоў за 9 хвілін – не пакінула ніводнага шанцу «Вольфсбургу». Матч скончыўся з лікам 5:1 на карысць мюнхенцаў.

Такім чынам Робэрт Левандоўскі стаў першым гульцом у гісторыі Бундэслігі, які выйшаў на замену і змог паразіць браму 5 разоў. Таксама ён запісаў на свой рахунак самыя хуткія ў гісторыі Бундэслігі хет-трык, покер і пента-трык.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў