29-30 лістапада Беларусь з афіцыйным візітам наведае кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У сераду Аляксандр Лукашэнка правядзе з ім афіцыйныя перамовы, паведамляе president.gov.by.
Перамовы адбудуцца ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Падчас перамоваў «будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах».
Таксама кіраўнікі Беларусі і Казахстана плануюць прыняць удзел у працы Беларуска-Казахстанскага бізнес-форуму.
30 лістапада ў Менску адбудзецца сесія Савету калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). На саміце падвядуць вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе.
ЮВ, belsat.eu