Найстарэйшы жыхар планеты памер ва ўзросце 146 гадоў у Інданезіі


У Інданезіі памер мужчына, дата нараджэння якога запісана як 1870 год, згодна з яго дакументамі. Яго ніколі не называлі афіцыйна «старэйшым» у свеце, бо акты аб нараджэнні ў Інданезіі пачалі складацца толькі з 1900 году.

Інданезіец Содзімеджо, таксама вядомы пад мянушкай «дзядуля Гото», нарадзіўся ў снежні 1870 году. Яму было каля 43 гадоў падчас першай сусветнай вайны і каля 70, калі пачалася другая сусветная вайна.

Дзядуля Гото шмат курыў, перажыў пяць жонак, і памёр на гэтым тыдні ў мястэчку на востраве Ява, правёўшы амаль месяц у шпіталі, бо здароўе яго раптоўна пагоршылася. Ён прасіў адпусціць яго дадому, каб пабыць з блізкімі, але не паспеў здзейсніць намер і памер.

Содзімеджо не прызналі афіцыйна найстарэйшым чалавекам у свеце, бо пацвердзіць яго дакументы не было ніякай магчымасці. Улік насельніцтва ў Інданезіі пачаўся толькі ад 1900 году. Аднак, улады Інданезіі заяўляюць, што запісы ў яго паперах вартыя даверу, улічваючы іншыя дакументы, а таксама падзеі, пра якія Дзядуля Гото распавядае са сваёй памяці.

Дзядуля Гото быў фермерам і рыбаком, а таксама мясцовым улюбёнцам, які распавядаў гісторыі з жыцця пры японскіх і галандскіх каланізатарах. У яго засталіся пяцёра дзяцей, 12 унукаў, 17 праўнукаў і 2 прапраўнукі.

ВЧ, belsat.eu паводле bbc.com

Стужка навінаў