Найлепшыя экспарцёры году выходзяць на новыя рынкі


Яўген Баскін. Фота agriculture.by

ЗАТ «Сервалюкс», якая належыць Яўгену Баскіну і займаецца вытворчасцю мяса птушкі, патрапіла ў спіс найлепшых экспарцёраў Беларусі за 2016 год. Сёння 60% ад усёй прадукцыі ЗАТ «Сервалюкс» ідзе на экспарт.

Паводле Баскіна, складанасці з пастаўкамі ў Расею можна мінімізаваць праз дыверсіфікацыю экспарту. Да канца прадпрыемства збіраецца пастаўляць 20% прадукцыі на рынкі трэціх краін. Акрамя Расеі, беларускага мяса птушкі з’яўляюцца Казахстан, краіны Сярэдняй Азіі, Закаўказзе. У планах кампаніі асвоіць і рынак Кітаю – цяпер «Сервалюкс» праходзіць там сертыфікацыю.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч заявіў, што найлепшыя экспарцёры агулам асвоілі 103 новыя рынкі за мінулы год. Сярод пераможцаў «Лепшы экспарцёр – 2016» – ЗАТ «Атлант», ЗТАА «Кронаспан», ЗТАА «ЭПАМ сістэмз», ААТ «Магатэкс», ЗАТ «Штадлер Мінск» і іншыя.

 

КА, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары