Пра канцэрт праекту «Ляпіс-98» стала вядома ўчора, а ўжо сёння стала вядома, што ўсе квіткі ў Prime Hall раскупленыя.
Нягледзячы на ажыятаж, месца правядзення імпрэзы змяняць не будуць. Паводле арганізатараў, Сяргею Міхалку і гурту важны шчыльны кантакт з аўдыторыяй.
Магчыма, квіткі можна будзе купіць у перакупшчыкаў.
«Ляпіс-98», пра стварэнне якога Сяргей Міхалок абвесціў у сёлетнім красавіку, выступіць у менскім «Prime Hall» 30 снежня.
Гурт ужо меў канцэрты ва Украіне ды Нямеччыне.
Гэта будзе першы з 2010 года выступ Сяргея Міхалка ў Менску і другі з таго часу ў Беларусі – у кастрычніку разам з «Brutto» музыка даў канцэрт у Гомлі.
ДР belsat.eu