Сяргей Міхалок выступіць у Менску


mihalok

Сяргей Міхалок

Музычны праект «Ляпіс-98» дасць канцэрт у беларускай сталіцы.

30 снежня ў менскім «Prime Hall» адбудзецца канцэрт гурта «Ляпіс-98», пра стварэнне якога Сяргей Міхалок абвесціў у сёлетнім красавіку.

«Ляпіс-98» ужо паспеў выступіць у Харкаве, Кіеве, Львове, Адэсе, Празе, Гамбургу ды ў іншых гарадах. У Менску канцэрт пройдзе ўпершыню.

Гэта будзе першы з 2010 года выступ Сяргея Міхалка ў Менску і другі з таго часу ў Беларусі – у кастрычніку разам з «Brutto» музыка даў канцэрт у Гомлі.

«Brutto» у Гомлі

У межах «Ляпіс-98» Сяргей Міхалок выконвае хіты «Ляпіса Трубяцкога».

Кошт квіткоў на канцэрт у клубе «Prime Hall», які змяшчае да 2 тыс. асобаў, – ад 55 да 95 рублёў.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак

Стужка навінаў