На Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання

photo

Як стала вядома belsat.eu ад рабочага адной з пінскіх арганізацыяў, што бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі, здарэнне мела месца ў сярэдзіне красавіка.

На пляцоўцы паміж двума рэактарамі мае паўстаць будынак ядравага абслугоўвання, пад які цяпер заліваюць фундамент. Праз спешкі, паводле загаду кіраўніцтва, рабочыя залілі зашмат бетону, канструкцыя не вытрымала і абрынуліся стойкі.

Больш за 20 працаўнікоў уначы выклікалі на аб’ект. Яны два дні адбойнымі малаткамі разбівалі 50 кубоў бетону.

Паводле пінчука, гэты выпадак – не першы, аднак адказнасці за інцыдэнты дагэтуль ніхто не панёс. Бетоншчыкам на будоўлі астравецкай АЭС плоцяць да 4 мільёнаў рублёў на месяц і прымушаюць працаваць па 12 гадзінаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары