Мікола Статкевіч прапануе зрабіць Плошчу-2016


Фота: facebook.com/nikolaj.statkevich

Апазіцыйны палітык напісаў у сваім «Facebookʼу» зварот да беларусаў, якія хочуць «сапраўдных выбараў».

«Заўсёды змагайся за сваё. Калі ў цябе нешта незаконна забралі, то спрабуй вярнуць забранае. Хаця б пратэстуй. Нічога не зробіш – будуць забіраць яшчэ. Ды і сам страціш павагу да сябе. У цябе забралі вельмі важнае – права выбіраць уладу над сабой і пераабіраць яе, калі ўлада зажралася.

Парламенцкія “выбары” даўно ператварылі ў фармальны рытуал прызначэння “дэпутатамі” пакорлівых халуёў, адабраных іх гаспадаром. Калі ты не выбіраеш уладу над сабой, ты не можаш быць вольным чалавекам.

Зараз завяршаецца чарговы выбарчы фарс. Моўчкі сцерпім гэты здзек – той, хто ўкраў у нас выбары, украў нашу свабоду, канчаткова вырашыць, што мы пакорлівае быдла. І з намі можна рабіць усё, што ён захоча.

Напачатку трэба публічна выказаць свой пратэст і патрабаваць вяртання сапраўдных выбараў. Калі збярэцца шмат людзей, то гэта будзе сігналам, што наша цярпенне скочваецца, што мы пачынаем дзейнічаць, каб вярнуць украдзенае ў нас. Вернем сваю свабоду, вернем сапраўдныя выбары!

12 верасня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы а 18:00 адбудзецца акцыя за сапраўдныя выбары. Хэштэг акцыі #ВярніВыбары», – напісаў Мікола Статкевіч.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары