Мэркель назвала ўмовы адмены санкцыяў супраць Расеі


Нямецкі канцлер пацвердзіла жаданне знайсці рашэнне канфлікту на Данбасе ў межах «нармандскага фармату».

Падчас традыцыйнай летняй прэс-канферэнцыі, якая адбылася сёння, Ангела Мэркель заявіла, што выкананне ўсіх пунктаў менскіх пагадненняў зʼяўляецца ўмовай адмены санкцыяў супраць Расеі.

«Санкцыі ў адносінах да Расеі будуць знятыя, калі ў іх больш не будзе неабходнасці. Мы хочам знайсці рашэнне канфлікту ў межах «нармандскага фармату». Калі мы зможам рэалізаваць парадак дня менскіх дамоўленасцяў, зʼявяцца шанцы для адмены санкцый», – адзначыла кіраўнік нямецкага ўраду.

Мэркель нагадала, што бакам канфлікту ўдалося дамовіцца аб выкананні рэжыму спынення агню да пачатку навучальнага году.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў