Маці тры дні збівала свайго трохмесячнага сына


Следства выявіла, што з 8 па 10 сакавіка жанчына ў нецвярозым стане збівала свайго трохмесячнага сына. Пабоі медыкі заўважылі падчас планавага медагляду.

23-охгадовая жыхарка Быхаўскага раёну абвінавачваецца ў «наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, учыненым у дачыненні да заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, спосабам, які носіць характар ​​катавання», паведамляе Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці.

Жанчыну ўзялі пад варту.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў