МАГАТЭ заяўляе, што з БелАЭС усё ў парадку


Місія МАГАТЭ (16 экспертаў з розных краінаў) пасля 12 дзён на БелАЭС прыйшлі да высновы, што Беларусь можа падзяліцца са светам «сваім станоўчым досведам» у галіне будаўніцтва АЭС, прыводзіць словы генеральнага дырэктара Фінскага агенцтва па ядравай бяспецы Петэры Цііппана belapan.by.

Паводле агенцтва, эксперты зрабілі шэраг прапановаў і рэкамендацыяў будаўнікам БелАЭС у тых галінах, якія «яшчэ патрабуюць паляпшэння».

Місія МАГАТЭ прыязджала ў Беларусь, каб ацаніць падыход беларускіх уладаў да ядравай энергетыкі і іх адпаведнасць нормам бяспекі МАГАТЭ. Экспертаў запрасіў беларускі бок.

https://www.youtube.com/watch?v=fUq8tL9twXU

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары