Лявон Вольскі з Джамалою выступяць на канцэрце ў Вільні


Канцэрт пад назваю «За нашу і вашу свабоду», прысвечаны памяці ахвяраў масавай ссылкі літоўцаў у Сібір, адбудзецца 14 чэрвеня на Кафедральнай плошчы а 20:30.

Імпрэзу арганізуе падпісант Акту аб незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс і Літоўскі саюз татарскай абшчыны.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць і першыя кіраўнікі Беларусі ды Украіны Станіслаў Шушкевіч ды Леанід Краўчук.

Да імпрэзы можна далучыцца тут.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары