Лукашэнка распавёў, якім будзе заробак у 2018 годзе


Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Берасцейскую вобласць заявіў, што прадпрыемствы з нізкім заробкам неабходна ў 2018 годзе падцягнуць да ўзроўню Br1 тыс. – тады сярэдні заробак дасягне ўзроўню 1,5 тыс.

«Мы 1 тысячу рублёў будзем мець, але гэта будзе сярэдні заробак. Ёсць прадпрыемствы, якія гэты сярэдні заробак цягнуць уверх, гэта добра. Але палова, можа, крыху менш прадпрыемстваў, дзе мы недацягваем да гэтага ўзроўню, і наогул там заробак невялікі. За 2018-2019 гады, асабліва за 2018 год, мы бярэмся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да 1 тысячы рублёў», – сказаў Лукашэнка.

Паводле ягоных словаў, калі гэта даручэнне будзе выканана, сярэдні заробак па краіне можа дасягнуць Br1,5 тыс.

«Трэба стабільна выходзіць на сярэдні заробак (у 1 тыс.), і ў 2018 годзе самую нізкую падцягваць да ўзроўню сярэдняй», – цытуе Лукашэнку БелТА.

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары