Лукашэнка пра выступ хакейнай зборнай: Плюнулі ў душу народу


Кіраўнік краіны раскрытыкаваў выступ беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету, які нядаўна прайшоў у Санкт-Пецярбурзе.

Pinsk

«Вядома, плюнулі ў душу народу. Такі настрой ва ўсіх. Але не будзем пасыпаць галаву попелам. Спорт ёсць спорт – усе хочуць выйграць. Толькі «растапырыўшы пальцы» на пляцоўку не трэба выходзіць. Сёння ў хакей не гуляюць, на хакейнай пляцоўцы нават не змагаюцца, не бʼюцца. Сёння на хакейнай пляцоўцы і ў іншых відах спорту ваююць. Калі ты туды выходзіш, то павінен біцца да апошняга. Мы гэтага не зрабілі. Вось галоўны недахоп нашых хакеістаў. Гэта датычыцца і некаторых іншых нашых спартсменаў», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Пінск.

Таксама выразіў шкадаванне наконт таго, што ў параўнанні з еўрапейскім, расейскім ці беларускім хакеем у апошні час вырас узровень паўночнаамерыканскага хакею.

Лукашэнка ў Пінску: «Трэба сыходзіць на новыя рынкі, асвойваць Азію, Афрыку, ЕЗ, ЗША»

Аляксандр Лукашэнка агучыў некалькі прапановаў па развіцці айчыннага хакею, сярод якіх наданне асаблівай увагі ўнутранаму чэмпіянату.

«Выправім сітуацыю. Не можа быць, каб мы з ёй не справіліся. Зараз трэба думаць пра Рыа-дэ-Жанэйра, у нас наперадзе Алімпіяда», – падсумаваў кіраўнік Беларусі.

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі заняла выніковае 12 месца.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў