Лукашэнка чыноўнікам: Адпачываць вам не выпадае


Кіраўнік Беларусі выказаў пажаданне чыноўнікам, якія застаюцца на перадавой «тварам у твар з людзьмі».

Luka

Аляксандр Лукашэнка патрабуе не дапускаць пераходу кіраўнікоў з адной адказнай пасады на іншую ў выпадку іх незадавальняльнай працы на папярэднім месцы. Пра гэта ён заявіў падчас разгляду кадравых пытанняў мясцовых выканаўчых і кіроўных органаў.

«Не змог, значыць, трэба ісці працаваць па спецыяльнасці. Гэта павінна тычацца ўсіх. Мы мусім дакладна і адназначна ў гэтым плане вызначыцца назаўсёды», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час, на думку Лукашэнкі, добрых кіраўнікоў трэба сурʼёзным чынам падтрымліваць, асабліва старшыняў райвыканкамаў.

«Я хачу вас папярэдзіць, што адпачываць, на жаль, нам не выпадае. Як былі вы тварам у твар да людзей на перадавой, так і застаяцеся», – адзначыў кіраўнік Беларусі.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў