16% жыхароў планеты хацелі б працаваць у брытанскай сталіцы.
The Boston Consulting Group сумесна з totaljobs.com правялі даследаванне, каб вызначыць самы пажаданы горад для працы. Згодна з яго вынікамі, 16% жыхароў планеты хацелі б працаваць у Лондане. У апытанні прынялі ўдзел больш за 200 тысяч асобаў са 188 краінаў. Сталіца Вялікай Брытаніі апярэдзіла Парыж і Нью-Ёрк.
Іншыя гарады, якія ўвайшлі ў топ-10 найбольш пажаданых месцаў для працы: Сіднэй, Барсэлона, Берлін, Таронта, Сінгапур і Рым.