Лондан абяцае прыцягнуць да адказнасці падазраваных па справе Скрыпалёў


Падазраваныя па справе аб атручванні Сяргея Скрыпаля і яго дачкі абавязкова будуць прыцягнутыя да судовай адказнасці, як толькі пакінуць тэрыторыю Расеі. Вялікая Брытанія мае намер пакараць абвінавачаных у гэтай справе.

Міністр унутраных справаў Каралеўства ў інтэрвью Бі-бі-сі выказаў перакананне, што падазраваныя ў замаху з’яўляюцца супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС Расеі. На яго думку яны выконвалі загады расейскага кіраўніцтва.

Калі ж падазраваныя пакінуць тэрыторыю Расейскай федэрацыі, Вялікая Брытанія і яе саюзнікі дабяруцца да іх і мы прыцягнем іх да судовага пераследу, – сказаў кіраўнік МУС Брытаніі.

Hавiны
У справе Скрыпалёў з’явіліся першыя падазраваныя, – СМІ
2018.07.03 09:04

Адносіны Расеі і Вялікай Брытаніі істотна пагоршыліся пасля інцыдэнту ў Солсберы. Брытанія сцвярджае, што яшчэ 4 сакавіка былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія падвергліся ўздзеянню баявога нервова-паралітычнага рэчыва, якое было нанесена на дзвярную ручку дому. Лондан падазрае, што вінаваты ў замаху Крэмль. Але Масква сваю датычнасць да гэтага катэгарычна гэта абвяргае.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў