У Менскім СІЗА адначасова расстралялі трох чалавек


Папярэдняя інфармацыя праваабаронцаў аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да Генадзя Якавіцкага пацвердзілася. Ён быў расстраляны ў СІЗА № 1 ў Менску разам з Іванам Куляшом і Сяргеем Хмялеўскім 5-га лістапада 2016 года.

Сваякі расстралянага перадалі каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе дакумент з Менскага абласнога суда, які пацвярджае гэтую інфармацыю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”403058″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота spring96.org[/vc_column_text][vc_column_text]Праваабаронцы заўважаюць, што ўсіх траіх смяротнікаў, відавочна, расстралялі ў адзін і той жа дзень. Некалькі дзён таму праваабаронцам стала вядома аб тым, што ў Менскім СІЗА №1 расстраляны асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Лідскага раёну Іван Кулеш. Меркаваная дата прывядзення смяротнага прысуду – 5 лістапада. А 29 лістапада сваякі Сяргея Хмялеўскага паведамілі каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іхнага блізкага чалавека прыведзены ў выкананне.

Менскі абласны суд 5 студзеня 2016 года прызнаў неаднаразова судзімага Генадзя Якавіцкага вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Раней ён быў судзімы за забойства, ухіленне ад выплаты аліментаў. На падставе пунктаў 6 і 16 часткі 2 артыкулу 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі прызначаная выключная мера – смяротнае пакаранне. Калегія Вярхоўнага суда 8 красавіка не задаволіла апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.

Гэта чацвёртае прыведзенае ў выкананне пакаранне ў гэтым годзе:1 8 красавіка быў расстраляны Сяргей Іваноў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» выступіла ў абарону Генадзя Якавіцкага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

МЯ, паводле spring96.org

Стужка навінаў