Колькасць ахвяраў пажару ў шматпавярховым доме ў Лондане дасягнула 58 чалавек


Пажарны глядзіць на будынак «Грэнфэл Таўэр» ахоплены полымем

Брытанская паліцыя паведаміла, што загінулымі ў выніку пажару ў лонданскім шматпавярховым доме «Grenfell Tower» лічацца па меншай меры 58 чалавек, у іх ліку і тыя, каго пакуль не ўдалося знайсці.

У паліцыі заяўляюць, што фактычна няма ніякіх шанцаў знайсці жывымі тых, хто пакуль лічацца прапаўшымі без вестак. Раней паведамлялася, што колькасць ахвяраў пажару дасягнула 30. Сярод тых, каго не ўдалося знайсці, значацца цэлыя семʼі.

Паводле Бі-бі-сі, колькасць загінулых у выніку пажару можа дасягнуць 70 чалавек.

Пажар у 24-павярховым будынку «Grenfell Tower» у раёне Паўночны Кенсінгтон пачаўся ў ноч на сераду. Па дадзеных уладаў, да пачатку ўзгарання ў будынку маглі знаходзіцца да 600 чалавек.

Будынак «Grenfell Tower» было пабудавана ў 1978 годзе, у ім каля 200 кватэр. Жыхары, якія выратаваліся, кажуць, што ў доме не працавала пажарная сігналізацыя.

Прычына ўзгарання застаецца неўсталяванай.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары